Translate

четверг, 8 июня 2017 г.

“Калі ласка, у нашу хату!”

пад такой назвай апублікаваны артыкул вучаніц 8 "А" класа Анікейчык Валянціны і Ганчаровай Кіры ў газеце "Переходный возраст".
Прапануем вам тэкст артыкула.http://www.pvz.by/?p=38459



"Калі ласка, ў нашу хату!"


Так вітаюць гасцей юныя экскурсаводы музея СШ № 5 г. Наваполацка “Хата ў жыцці беларуса”. “Скарбніца” ўяўляе сабой драўляную хатку з сенямі і ганкам. Умоўна памяшканне падзелена на дзве часткі: першая прысвечана сямейнай абраднасці жыхароў Паазер’я канца XIX — першай паловы ХХ стагоддзя, другая — дэманструе фрагменты сялянскага жыцця.
Фонд налічвае 553 экспанаты. Першапачаткова яны былі здабыты падчас этнаграфічных экспедыцый па ваколіцах горада, у вёсках суседніх раёнаў (ГлыбоцкімВерхнядзвінскімУшацкім). Напрыклад, дзеравяннікі, дарожны самавар ручной работы (даследчыкі лічацьшто ён адзіны ўРэспубліцы Беларусь), ступа для зерня, плецены кораб, вясельныя шумёлы, бязмен.
Яшчэ адной крыніцай набыцця прадметаў стала штогадовая акцыя “Захаваем спадчыну”. Падчас яе правядзення вучні і настаўнікі перадалі на захаванне не адзін дзясятак “дзівоцтваў”. Сярод найбольш цікавых  — самаробны пюрнік (пенал), які падаравала намеснік дырэктара школы Ала Аляксееўна Карначова. А вось былы кіраўнік установы Таццяна Сямёнаўна Шыбакова перадала запісы вясельных, радзінных і лірычных песень, сабраных у 1980 гадах дзякуючы жыхарам Наваполацка, што раней жылі ў вёсцы Залюхава. Адметны экспанат прынесла былая вучаніца Марыя Аржанік — скрыпку свайго дзядулі. Даследаванне актывістаў музея дало падставу для распрацоўкі тэматычнай экскурсіі “Аляксей-музыка і прыгоды яго скрыпкі”, з якой Дар’я Ільюхіна ўзяла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў і атрымала дыплом I ступені (2013 г.).
— Цікава, што навапалачане, ведаючы пра тое, што ў нашай школе ёсць этнаграфічны музей, перадаюць сюды разнастайныя рэчы сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, — распавядае кіраўнік Ганна Чаславаўна Сугакава. — Так у нас з’явіліся цудоўныя драўляныя рамкі з моранага дубу (у іх зараз змешчаны арыгіналы і копіі фотаздымкаў), куфар, дываны, вышыванкі. Незвычайнай знаходкай стаў вясельны ручнік. Дарэчы, у фондах захоўваецца цэлая калекцыя аўтэнтычных палоцен, а таксама шмат іншых цікавых прадметаў побыту сялян Паазер’я, якія сведчаць аб нялёгкай долі беларускага народа.
У музеі таксама праводзяцца ўрокі, беларускія абрадныя святы, конкурсы юных экскурсаводаў і знаўцаў народных традыцый. Актывісты штогод паспяхова ўдзельнічаюць у вучнёўскіх канферэнцыях. Сярод ганаровых гасцей — дэлегацыі з Арабскіх Эміратаў, Японіі, Францыі, Германіі і іншых краін.

ЮК. Валянціна Анікейчык, ЮК. Кіра Ганчарова.



Комментариев нет:

Отправить комментарий