Translate

Наши друзья

Важным аспектам дзейнасці школьнага музея з’яўляецца супрацоўніцтва з Музеем гісторыі і культуры г.Наваполацка. Прафесіяналы ў музейнай справе праводзяць майстар-класы для юных экскурсаводаў, даюць карысныя парады па пошуку і захаванню экспанатаў. Экскурсаводы школьнага музея з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі навукова-практычных канферэнцый, што ладзяцца на базе Музея гісторыі і культуры г.Наваполацка. Дзякуючы супрацоўніцтву двух музеяў, школьныя экскурсаводы маюць унікальную магчымасць прыняць удзел у святкаванні Дня музеяў. Гонарам для актывістаў музея стала запрашэнне прыняць удзел у святкаванні з нагоды юбілея Музея гісторыі і культуру г.Наваполацка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий