Translate

Наши успехи

З мэтай папулярызацыі і прапаганды дзейнасці музея “Хата ў жыцці беларуса” актывісты музея і яго кіраўнік выступаюць з артыкуламі ў разнастайных сродках масавай інфармацыі: мясцовай і абласных газетах, у сетцы Інтэрнет, запрашаюць на найбольш значныя і цікавыя мерапрыемствы мясцовае тэлебачанне.

Таксама для папулярызацыі дзейнасці музея распаўсюджваюцца інфармацыйна-рэкламныя буклеты, закладкі, каляндарыкі.

Восенню 2010 г. актывісты музея ў рамках рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў распрацавалі рэкламу-прэзентацыю музея “Хата ў жыцці беларуса”. У цікавай і займальнай форме актывісты музея распавядаюць пра музей і сваю дзейнасць у ім.
У 2010 г. актывісты музея прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі (акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”), дзе атрымалі не толькі каштоўныя падарункі, але і Дыплом І ступені.

У кастрычніку 2012 актывісты музея былі запрошаны ў г.Гродна для ўдзелу ў Першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”. Наш этнаграфічны музей “Хата ў жыцці беларуса” прадстаўляў музеі устаноў адукацыі Віцебскай вобласці. Такое права мы атрымалі як пераможцы рэспубліканскага конкурса этнаграфічных музеяў


Таксама ў кастрычніку 2012 г. наш музей атрымаў гарадскую прэмію “Признание» ў намінацыі “За захаванне і развіццё нацыянальных традыцый”.




Інфармацыя аб удзеле актывістаў і сяброў этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса” ў конкурсах, акцыях, алімпіядах (2006 – 2010 гг.)

Інфармацыя аб удзеле актывістаў і сяброў этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса” ў конкурсах, акцыях, алімпіядах (2010 – 2013 гг.)

Інфармацыя аб удзеле актывістаў і сяброў этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса” ў конкурсах, акцыях, алімпіядах (2013 – 2014 гг.)

Інфармацыяаб удзеле актывістаў і сяброўэтнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса”у конкурсах, акцыях, алімпіядах(2014-2016)

Комментариев нет:

Отправить комментарий