Translate

Исследовательская деятельность

Адным з напрамкаў дзейнасці школьнага этнаграфічнага музея з’яўляецца даследчая дзейнасць.
У музеі шмат прылад працы, з дапамогай якіх апрацоўвалі лён і ткалі палатно. Экскурсавод музея Даша Ільюхіна вырашыла прасачыць працэс апрацоўкі лёну ад таго моманту, калі ён яшчэ з’яўляецца раслінай да моманту вырабу адзення з яго.








Даследаванне Дар’і пад назвай “Ад расліны да кашулі” атрымала Дыплом І ступені на гарадской канферэнцыі вучнёўскіх даследаванняў “Пад знакам ХХІ стагоддзя” (2010 г.). У 2011 г. Дар’я вырашыла прадоўжыць даследаванне дадзенай праблемы. У выніку атрымалася яшчэ адна праца “Адвечны спадарожнік беларуса. Гісторыя і традыцыя выкарыстання ручніка на Паазер’і”. Дадзенае даследаванне таксама атрымала Дыплом І ступені на гарадской канферэнцыі вучнёўскіх даследаванняў “Пад знакам ХХІ стагоддзя” (2012 г.).

Вельмі важна, што даследаванне мае практычную скіраванасць: складзены зборнік крыжаванак і галаваломак, распрацавана і праводзіцца тэматычная інтэрактыўная экскурсія.

У лістападзе 2012 г. юныя даследчыкі былі запрошаны на навукова-практычную канфэрэнцыю «Сучасны музей як важны рэсурс развіцця горада і рэгіёна”. Актывісты нашага музея выступалі з дакладамі ў секцыі “Выхаванне гісторыяй. Краязнаўчая дзейнасць школьнікаў” . Былі прадстаўлены наступныя даследаванні «Адвечны спадарожнік беларуса. Гісторыя і выкарыстанне паазерскага ручніка”, “Паходжанне назваў вёсак, на месцы якіх пабудаваны Наваполацк” , “Вёска Залюхава ў запісах, успамінах, фотаздымках (да гісторыі даследавання праблемы)”.
У лістападзе 2013 г. юныя даследчыкі музея ў чарговы раз прынялі удзел у навукова-практычнай канфэрэнцыі пад назвай “Паралелі часу”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий