Translate

Просветительская деятельность

Важным накірункам у дзейнасці музея “Хата ў жыцці беларуса” з’яўляецца адраджэнне свят і абрадаў Полаччыны. Ужо традыцыяй стала штогод праводзіць у музеі абрад Дзяды, калядныя вячоркі, свята Вялікдзень. Такія святы і абрады звычайна праводзяцца для адносна невялікай колькасці дзяцей, якія займаюцца ў музеі, іх бацькоў, настаўнікаў. Гэтыя відовішчы з’яўляюцца амаль поўнай рэканструкцыяй традыцыйных свят і абрадаў Паазер’я канца 19 – першай палове 20 ст. ст., што стала магчымым, дзякуючы матэрыялам, якія маюцца ў музеі (матэрыялы экспедыцый, этнаграфічная літаратура).

Акрамя таго, на базе музея і з выкарыстаннем яго матэрыялаў праводзяцца ўрокі, класныя гадзіны, разнастайныя выхаваўчыя мерапрыемствы. Трэба адзначыць, што ў нашым музеі праводзяцца не толькі экскурсіі. Настаўнікі музычнага аддзялення разам з вучнямі ладзяць тут каляндарныя святы і абрады (“Дзяды”, “Грамніцы”, “Вялікдзень”).




Трэба адзначыць, што пра ўсе найбольш яскравыя моманты дзейнасці музея і яго актывістаў можна прачытаць у газеце “Спадчына роднай зямлі”.








Комментариев нет:

Отправить комментарий