Translate

Поисковая деятельность

Адным з важнейшых накірункаў дзейнасці музея з’яўляецца папаўненне яго фондаў новымі экспанатамі, запісамі фальклору, успамінамі былых жыхароў вёсак, на месцы якіх вырас г.Наваполацк. Безумоўна, галоўная роля тут належыць збіральніцкай, пошукавай працы актывістаў музея, вучняў школы. Штогод арганізуюцца невялічкія аднадзённыя экспедыцыі па вёсках Полацкага і суседніх раёнаў. Такі від дзейнасці вельмі падабаецца дзецям. Юныя даследчыкі маюць магчымасць непасрэдных зносін з носьбітамі традыцыйнай культуры. Этнаграфічныя вандроўкі носяць вялікі выхаваўчы патэнцыял: спрыяюць зараджэнню сяброўскіх адносін паміж удзельнікамі вандроўкі, даюць магчымасць адпачыць на вольным паветры, лепш пазнаць гісторыю роднага краю, садзейнічаюць фарміраванню пачуцця гонару за свой родный край, за сваіх землякоў. Прадметы, сабраныя падчас экспедыцыі, перадаюцца ў фонды музея, а запісы вуснай народнай творчасці выкарыстоўваюцца пры правядзенні свят і абрадаў, у даследчыцкай дзейнасці. На дадзены момант сабраны каштоўны і змястоўны матэрыял па гісторыі і традыцыях в.Залюхава і в.Праварышча. Мяркуецца, што дадзеныя матэрыялы стануць асновай вучнёўскага даследавання.
Падчас вандровак і экспедыцый навучэнцы не абмяжоўваюцца толькі этнаграфічнай тэматыкай, фіксуюць любыя больш-менш значныя звесткі аб гісторыі і культуры роднага краю, запісваюць успаміны старажылаў не толькі аб традыцыйных святах і абрадах, але і аб значных гістарычных падзеях, сведкамі якіх тыя былі. Вынікам такой дзейнасці сталі два зборнікі ўспамінаў малалетніх вязняў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане і вучнёўскае даследаванне “Дзеці за калючым дротам” (Аўтары: Загнетава Ю., Каваленка В., вучні 9 “Б” кл.; кіраўнік: Жыхарава Л.В. 2009 г.).

З верасня 2007 г. у школе штогод арганізуецца акцыя “Захаваем спадчыну”. Вучні школы з 1-га па 11-ы клас перадаюць у музей прадметы побыту сваіх продкаў, якія ўжо выйшлі з ужытку ў бабуль і дзядуль, але для музея маюць каштоўнасць. Вучні, якія перадалі ў музей ручнікі, посцілкі, гарлачы і іншыя прадметы, зробленыя рукамі іх прадзядуль і прабабуль, з радасцю і задавальненнем прыходзяць на музейныя экскурсіі, урокі, святы. Тут яны разумеюць, што ўнеслі і сваю лепту ў захаванне культурнай спадчыны беларускага народа. Але перш, чым змясціць экспанаты ў музейнай экспазіцыі, актывісты музея аформлялі ў кабінеце гісторыі міні-выставы “Захаваем спадчыну”. Іх наведваюць практычна ўсе вучні 5 – 11 класаў школы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий