Translate

четверг, 18 мая 2017 г.

Міжнародны дзень музеяў - 2017

Гісторыя начных музейных гулянняў, прымеркаваных да Міжнароднага дня музеяў, у Еўропе пачалася ў 2001 годзе ў Парыжы і заваявала папулярнасць ва ўсіх галоўных еўрапейскіх сталіцах. У далейшым для акцыі сталі вызначаць агульныя тэмы. Музеі Еўропы арганізоўвалі выставы і кірмашы, тэатралізаваныя паказы, перформансы, маскарады і канцэрты.
У 2005 годзе французы вылучылі ідэю аб штогадовым правядзенні Міжнароднай музейна-выставачнай, культурна-адукацыйнай акцыі "Ноч музеяў" і ў тым жа годзе гэтая ідэя была зацверджана Саветам Еўропы. У 2009 годзе ў акцыі ўдзельнічалі ўжо 2300 музеяў Еўропы. У 2011 годзе патронам Еўрапейскай ночы музеяў стаў Міжнародны савет музеяў (ІСОМ).

Асноўная мэта гэтага мерапрыемства – паказаць грамадству, што музеі гатовыя заняць актыўную пазіцыю ў свеце, які змяняецца, прадэманстраваць культурныя магчымасці ўстаноў. Таксама адна з мэтаў гэтай акцыі –прыцягненне ў музей моладзі. З дапамогай дадзенага мерапрыемства маладыя наведвальнікі могуць акунуцца ў атмасферу рамантыкі, загадак і таямніц, якія можа дапамагчы разгадаць музей.

У Беларусі «Ноч музеяў» стартавала ў 2005 годзе 16 мая па ініцыятыве Міністэрства культуры і камунікацыі Францыі, калі ўдзел у акцыі прынялі Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З тых часоў пастаянна мяняецца тэматыка мерапрыемстваў, якія праводзяцца, да свята далучаецца ўсё большая колькасць музеяў не толькі сталіцы, але і абласных, раенных цэнтраў. У 2009 годзе ў Віцебску (Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, 2010 г. Віцебскі абласны краязнаўчы музей). У 2010 годзе ўдзел у акцыі прымаюць музеі Брэста (Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»), у 2009 годзе Гомеля (Гомельскі палацава-паркавы ансамбль), 2008 Гродна (Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей), 2009 Магілева (Магілеўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава), 2009 Полацка (Нацыянальны гісторыка культурны музей запаведнік). У мерапрыемствах, прысвечаных «Ночы музеяў» у 2016 годзе прынялі ўдзел ужо больш за 100 музеяў краіны.
У 2017 годзе ў акцыі “Ноч музеяў” прымуць удзел больш за 90 музеяў сістэмы Міністэрства культуры, у тым ліку 8 дзяржаўных музеяў рэспубліканскага падпарадкавання.
Актывістам этнаграфічнага музея «Хата ў жыцці беларуса” пашанцавала прыняць непасрэдны ўдзел у падобнай акцыі, што праходзіла  18 мая 2017 г. у Музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка. Традыцыйна нашы вучні былі не толькі ўдзельнікамі свята, але і “прафесійнымі” памочнікамі навуковых супрацоўнікаў  гарадского музея.  Юныя экскурсаводы  даведаліся шмат цікавага і займальнага пра таямніцы музейнага жыцця, з задавальненнем выканалі шэраг заданняў і наведалі новую выставу ў экспазіцыі музея “Вялікі перапынак”.
Цікава, што наш этнаграфічны музей "Хата ў жыцці беларуса" ў святочны дзень таксама наведалі цікавыя госці - чацверкласнікі з сярэдняй школы №12. 












Комментариев нет:

Отправить комментарий