Translate

вторник, 11 апреля 2017 г.

Канікулы ў музеі

Шматлюдна было ў школьным музеі “Хата ў жыцці беларуса” на вясновых канікулах.
 Вучні СШ№3 і СШ№12 спазналі “таямніцы беларускай хаты” пад час аднаіменнай тэматычнай экскурсіі. Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй сялянскага жытла, з інтэр’ерам беларускай хаты канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, вызначылі асноўныя адметнасці беларускай хаты ад жытла іншых народаў. 
Вучні гімназіі №2 даведаліся гісторыю і традыцыіі абрадавага выкарыстання беларускай традыцыйнай лялькі. Гімназісты не толькі атрымалі новыя веды па традцыйнай беларускай культуры, але і паспяхова выканалі разнастайныя заданні: “дапамаглі” экскурсаводу музея правільна размеркаваць анатацыі для калекцыі каляндарна-абрадавых лялек, вызначылі асаблівасці выканання і выкарыстання лялек у сямейнай абраднасці. 
Вучні СШ№1 і СШ№7 сталі удзельнікамі музейна-педагагічнага занятка “Як хлеб на стол прыйшоў”. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення хлеба на стале беларускага селяніна, паспрабавалі “жаць” і “малаціць” зерне з дапамогай сярпа і цапа, змалолі жыта ў муку на старажытных каменных жорнах і “спяклі” у печы сапраўдны духмяны каравай. 





Комментариев нет:

Отправить комментарий